Pages

Monday, 2 March 2015

Шляхціч - Воля - сталь

Хтось сябе цешыў - гэтым канец
Нам рыхтаваў дамавіну
Досыць, досыць, ім досыць панець
Здолелі, праглі, верым, павінны.

Воля, воля - сталь
Воля, воля - дух
Падымаешся - стань
Будзь за двух

Песні гучалі шторазу цішэй
Рэдка звінелі прад небам
Быць было нешта цяжэй і цяжэй
Змоўкнуць так лёгка напевам

Наш бог глядзіць, ўжо не пасне
Толькі рашучасць цэніць
Дасць нам усё, хіба крыху пазней
З казкі абрус рассцеліць

No comments:

Post a Comment