Pages

Monday, 2 March 2015

Шляхціч - Валуны

Валуны пры дарозе імшалыя,
Валуны пры дарозе стаяць.
Яны бачылі вёсны бывалыя,
У іх ёсць аб чым расказаць.

У сваёй адзіноце самотныя,
У маўклівасці іх галасоў.
Ёсць і радасць, і лёсы гаротныя,
Успаміны мінулых часоў.

Хто кім быў, хто чым жыў - не забыліся.
Як спытаеш, раскажуць аб тым.
Валуны, што нібыта стаміліся,
На кургане паўсталі святым.

Працавітыя людзі, адважныя,
Зерне сеялі ў Маці-Зямлю.
І народжвалісь песні працяжныя,
Што душою ды сэрцам люблю.

У часіну нядобрую волаты,
Уставалі каменнай сцяной.
І мячы, што выкоўвалі молаты,
Кроў варожую лілі ракой.

Ускалыхне паветра подых сівых лясоў,
І паляцяць па ветру водгукі галасоў.
Час пралісне імгненне, і позірк ўжо не адняць -
Там, дзе было каменне, продкі мае стаяць.

No comments:

Post a Comment